Сейм Латвіі ўнёс змены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасць перарэгістрацыі аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй.

У прыватнасці, дэпутаты прапанавалі дапоўніць закон нормай аб тым, што грамадзянам Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача або альтэрнатыўны статус, дазваляецца зарэгістраваць у Латвіі транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, на тэрмін да трох гадоў без сэртыфікату адпаведнасці.
Латвія з 16 ліпеня 2024 году забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. Забарона пачынае дзейнічаць з 31 кастрычніка.
Аналагічныя абмежаваньні ўвялі Літва і Эстонія.






