BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтамабільны грузапаток паміж Беларуссю і Латвіяй значна скараціўся

Аўтамабільны грузапаток паміж Беларуссю і Латвіяй у 2025 годзе значна скараціўся. Колькасць грузавікоў, якія перасякалі мяжу паміж дзвюма краінамі, зменшылася прыкладна на траціну. Лічбы агучыў прадстаўнік дзяржаўнай памежнай аховы Рыналдс Белы на пасяджэнні падкамісіі латвійскага Сейма па ўнутранай бяспецы, піша партал press.lv.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле звестак латвійскага памежнага ведамства, за студзень — травень мяжу з Латвіі ў Беларусь у адзіным дзейным аўтадарожным пункце «Патэрніекі» перасекла на 35% менш грузавікоў, чым за пяць месяцаў 2024 года.

А ў зваротным кірунку паток грузавога транспарту скараціўся на 23%. Колькасць легкавікоў, якія перасякалі мяжу дзвюх краін, таксама зменшылася.

У Службе дзяржаўных даходаў Латвіі паведамілі, што 60% усіх грузаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй правяраюцца на прадмет парушэння санкцый. У 2024 годзе латвійскія мытнікі распавялі пра амаль 8 тыс. такіх парушэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя