Ад сёння, 7 ліпеня, Польшча часова адновіць памежны кантроль на мяжы з Літвой, каб спыніць нелегальную міграцыю.

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што захады будуць дзейнічаць цягам месяца, да 5 жніўня. Для перасячэння мяжы не спатрэбяцца дадатковыя візы або дакументы, а польскія праваахоўнікі будуць праводзіць выбарачныя праверкі.
Кантроль таксама будзе забяспечаны там, дзе дзяржаўная мяжа праходзіць праз палі, лясы і вадаёмы. Праводзіць праверкі пагранічнікам будуць дапамагаць літоўская паліцыя і супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі. Акрамя таго, дапамагаць будуць паліцыянты і жаўнеры 1-й падляшскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, у кантролі будуць задзейнічаныя дарожная інспекцыя, падатковая адміністрацыя ды іншыя службы
Шукаць будуць найперш тых, хто не мае права быць на тэрыторыі Польшчы, і тых, хто незаконна перайшоў мяжу Беларусі з Літвой і Латвіяй.
Беларускае Радыё Рацыя






