BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літву прыляцеў невялікі спартыўны самалёт з Беларусі

У Літву прыляцеў невялікі спартыўны самалёт з Беларусі. Як паведамляе 15min.lt, ён прызямліўся ў аэрапорце Вільні раніцай у аўторак. Перад гэтым быў атрыманы дазвол на пасадку.

З агульнадаступных звестак вынікае, што самалёт належыць прыватнаму аэрадрому пад Менскам. Літоўскі бок паведаміў, што самалётам кіравала прыватная асоба. Яе і пасажыраў праверылі ў адпаведнасці са спісамі санкцый ЕС. Толькі пасля гэтай працэдуры самалёту дазволілі прызямліцца ў Вільні.

Еўрапейскія краіны закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх перавозчыкаў пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у 2021 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя