З 1 снежня ў Любліне запрацаваў новы аўтавакзал. Размешчаны ён зусім побач з чыгуначным і стварае добрую магчымасць перасадак. Новы вакзал вельмі мадэрновы і надзвычай прасторны, знайсці інфармацыю і зарыентавацца ў ім можна вельмі хутка. Да цэнтра горада можна дабірацца гарадскімі аўтобусамі, адпаведныя прыпынкі размешчаны адразу на выхадзе з будынка аўтавакзалу. Міжгароднія рэйсы стартуюць з адпаведных зручных платформаў.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя