BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менскай вобласці шукаюць фрагменты метэарыту, які ўпаў

У Менскай вобласці 19 студзеня з дапамогай валанцёраў былі арганізаваныя першыя пошукі частак метэарыту, які ўпаў там 25 снежня каля 17:30, калі неба яшчэ заставалася светлым. Тады тры камеры Беларускай метэорнай сеткі зафіксавалі супербалід з яркасцю, блізкай да поўні. Ён праляцеў над Менскам і прызямліўся паблізу Смалявічаў у выглядзе метэарыта, піша kraj.by.

Відэа: t.me/planetarium_by

Агульная маса выпалага метэарытнага рэчыва ацэньваецца на некалькі кілаграмаў.

Разлічана траекторыя палёту метэарыта і верагоднае поле яго выпадзення. Фрагменты метэарыта меркавана выпалі па лініі вёсак: Рабы Слуп, Прысынак, Калюга, Чорны лес, Высокія Ляды.

Мясцовым жыхарам прапануецца звяртаць увагу на незвычайныя камяні розных памераў, якія могуць ляжаць на паверхні.

Сведчанні падзення і фотаздымкі знойдзеных камянёў, якія нагадваюць метэарыт, просяць дасылаць на электронную пошту Менскага Планетарыя або ў Telegram-групу. Таксама пажадана запісваць і дзяліцца GPS-трэкамі пошукаў.

Метэарыт мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым метэарытам на тэрыторыі Беларусі.