З 15 снежня у Менску пачаў працу візавы цэнтр Кіпру.

Ініцыятарам яго адкрыцця стала амбасада Рэспублікі Кіпр у Расеі, партнерам у Беларусі стала кампанія BLS International. У цэнтры можна аформіць візы катэгорыі С без папярэдняга запісу. Візавы збор складае 45 эўра для дзяцей ад 6 да 11 гадоў і 90 эўра для заяўнікаў старэйшых за 12 гадоў.
Кіпр пакуль не ўваходзіць у Шэнгенскую зону, але ў краіну можна заязджаць па шматразовай Шэнгенскай візе.
Беларускае Радыё Рацыя






