BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску плануюць арганізаваць авіязносіны з Аманам і Алжырам

Беларусь прапрацоўвае пытанне адкрыцця прамых паветраных зносін з Аманам і Алжырам.

Пра гэта распавёў беларускі амбасадар у Егіпце Сяргей Цярэнцьеў, інтэрв’ю з ім паказала беларускае тэлебачанне.

Па словах дыпламата, у Амане зацікаўлены ў прыцягненні беларускіх турыстаў. Што тычыцца Алжыра, то тут, кажа Цярэнцьеў, можа расці не толькі турызм, але бізнес-кантакты.

“Тут вялікія перспектывы. Паўтаруся, уся Афрыка і асабліва Паўночная Афрыка вельмі перспектыўная. Мы павінны тут быць”, — сказаў Сяргей Цярэнцьеў.

Пасля ўвядзення санкцый ЕЗ супраць Беларусі Менск узмоцнена шукае новых партнёраў. Летась Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў лётаў у Афрыку. Аднак, як прызнаў у верасні 2023 года прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, усе намаганні выбудаваць палітычныя адносіны з Афрыкай не прыносяць эканамічнай выгады.

На спецыяльнай нарадзе ён распавёў, што ў 2022 годзе экспарт беларускіх тавараў у краіны Афрыкі склаў крыху больш за 200 мільёнаў даляраў. Для параўнання ў “недружалюбныя” краіны ЕЗ у тым жа 2022 годзе было экспартавана беларускай прадукцыі на суму 3,36 млрд даляраў.