BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе «Пакроўскі кірмаш»

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 13 кастрычніка адбудзецца свята «Пакроўскі кірмаш», паведамляе etna.by. Музей пад адкрытым небам размешчаны на паўднёвым захадзе ад Менска, у аграгарадку Азярцо.

Фота: yesbelarus.com/by

У традыцыйным беларускім календары «Пакровы» – межавая дата, якая звязаная з заканчэннем восеньскага цыкла гаспадарчых клопатаў, завяршэннем пары збору ўраджаю.

У грамадскім жыцці ў гэты час пачыналася пара вяселляў, таму пасляпакроўскі перыяд невыпадкова называюць «Вялікай вясельніцай». Сцвярджалася, што «да Пакроваў усё павінна быць звезена з поля, а хлопец з Пакроваў, каб гатовы быў жаніцца».

Удзельнікаў свята чакае:     

Абрад «Сватанне»;

Кірмаш народных майстроў;

Майстар-класы;

Традыцыйныя танцы і гульні.

За дадатковую плату можна наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея, а таксама набыць сувеніры ад народных майстроў.

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.