BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі памяці Сібіры прайшла адмысловая экскурсія

“Я раскажу табе сваю гісторыю” — незвычайная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Музея памяці Сібіры адбылася напярэдадні 85-й гадавіны савецкай агрэсіі супраць Польшчы і сусветнага дня вязняў Сібіры. Толькі раз на год вязні савецкіх лагераў апавядаюць у жывую наведнікам гісторыі свайго цяжкага жыцця.

Жывым сведкам тых падзей, такім як Яніна Руткоўска, ёсць пра што распавесці:

– Спачатку мы пасяліліся ў такім будынку былой кузні, дзе спалі на дошках і саломе. Пасярэдзіне бараку стаяла печка, на якой усе гатавалі.

Як зазначае супрацоўніца музею памяці Сібіры Эвеліна Каменска, савецкая акупацыя паламала лёсы сотням тысяч жыхароў усходніх раёнаў міжваеннай Польшчы:

– Гэта была вялізная трагедыя, людзі былі агаломшаныя гэтай агрэсіяй, што моцна паўплывала на лёсы людзей. Людзей вывозілі, пра гэта распавядае наш музей. Мы павінны пра гэта распавядаць, удзельнічаць у гэтых мерапрыемствах, прыгадваць, каб гэта ніколі больш не паўтарылася.

Улады Савецкага Саюза працягвалі масавыя дэпартацыі, якія пачаліся 10 лютага 1940 года, і ў наступныя месяцы: буйнамаштабныя дэпартацыі былі праведзены 13 красавіка, на мяжы чэрвеня і ліпеня і ў траўні ды чэрвені 1941 г.

Паводле ацэнак польскага боку, у выніку дэпартацый, арганізаваных у 1940–1941 гадах, у сібірскія працоўныя лагеры было адпраўлена каля мільёна мірных жыхароў. У савецкіх дакументах гаворыцца пра 320 000.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/muzeumpamiecisybiru