BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У найбуйнейшым аэрапорце РФ адбыўся калапс

У адным з асноўных аэрапортаў Расеі – “Шарамеццева” – відавочна, з-за хакерскай атакі адбыўся калапс. Тысячы пасажыраў затрымаліся ў тэрміналах з-за адмены і пераносу рэйсаў.

Фота: РИА Новости

Як піша Baza, раніцай 28 ліпеня сотні пасажыраў аэракампаніі “Аэрафлот” аказаліся зачыненымі ў аэрапорце “Шарамеццева”. Частка рэйсаў адменена, частка – перанесена. Па словах відавочцаў, пасля некалькіх гадзін чакання пасажыры вырашылі пакінуць аэрапорт, аднак і тут узніклі цяжкасці — у праходзе ўтварыўся затор, прыйшлося стаяць у чарзе.

Па звестках СМІ, збой нібы звязаны з маштабнай хакерскай атакай. Адпаведную заяву зрабілі ўдзельнікі з груповак Silent Crow і “Кіберпартызаны BY”. Яны сцвярджаюць, што знішчылі IT-інфраструктуру авіякампаніі “Аэрафлот”.

У сваю чаргу авіякампанія заявіла аб збоі ў рабоце інфармацыйных сістэм, што прывяло да некарэктнай працы сэрвісаў.