На тэрыторыі пагранперахода ў Брэсце для грамадзян, якія чакаюць сваёй чаргі на перасячэнне мяжы, абсталявалі тэрыторыю для адпачынку, паведаміла прэс-служба Мытнага камітэта.
Месцы для адпачынку ўладкавалі ў зялёнай зоне. на тэрыторыі пункта пропуску з’явіўся фудтрак, дзе можна купіць ежу і напоі. У ДМК таксама распавялі, што ўжо ў верасні пачнуцца работы па пашырэнні зоны чакання паблізу пункта пропуску.
Раней паведамлялася, што яе павялічаць больш чым у чатыры разы — з цяперашніх 135 машына-месцаў да 500.