BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У першым паўгоддзі 2024 года ў Беларусі здарылася больш за 2 тыс. ДТЗ з дзікімі жывёламі

Больш за 2 тысячы ДТЗ з дзікімі жывёламі адбылося ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2024 года. Пра гэтым паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, перадае БелТА.

Фота: sudexpert.gov.by

Паводле яго слоў, ДТЗ з дзікімі жывёламі – вельмі балючая тэма, таму што пры такіх інцыдэнтах гінуць не толькі жывёлы, але і людзі.

“Мы будзем адназначна выходзіць з ініцыятывай і працягваць агароджу аўтадарог, дзе назіраецца найбольш масавая міграцыя жывёл”, — запэўніў ён.

Паводле даных міністра, у першым паўгоддзі 2024 года рост ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл склаў 20 працэнтаў – адбылося 2033 выпадкі.

Траўміраваны ўжо больш за 20 людзей за гэты час, ёсць і загінуўшыя.

У 2023 годзе загінула 3439 дзікіх жывёл. «Як правіла, гэта найперш казуля. Загінула 2264 казулі, уяўляеце? Гэта цэлая ферма», – адзначыў ён.