
фота https://klubjagiellonski.pl
Польская паліцыя хоча ўвесці абавязковае нашэнне шлемаў для ўсіх, хто перамяшчаецца на веласіпедах і самакатах. Урад працуе над зменамі ў закон, якія ўвядуць гэтае патрабаванне для дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў. Пра гэта перадае «Польскае радыё».
Намеснік начальніка паліцыі Польшчы Раман Кустэр сказаў, што праваахоўныя органы выступаюць за тое, каб абавязак распаўсюджваўся на ўсіх удзельнікаў руху, а не толькі на малодшых.
“Мы, паліцыя, за тое, каб усе ўдзельнікі руху, якія перамяшчаюцца на раварах, самакатах і іншых сродках транспарту, мелі шлемы”, – сказаў ён.
Акрамя таго, сярод змен у Закон аб дарожным руху, над якімі працуе ўрад, пазбаўленне правоў кіроўцаў, якія перавышаюць хуткасць больш чым на 50 км/г у населеным пункце.






