BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пункце пропуску “Берасце” — “Цярэспаль” рэкордная чарга


16 жніўня 2025 года ў пункце пропуску “Берасце” — “Цярэспаль” назапасілася 4050 транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду з Беларусі. Сярод іх — 110 аўтобусаў, паведамляе  Дзяржаўны памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Чарга на мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Паводле інфармацыі “Белмытнясэрвіса”, сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак.

Памеджнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Сапраўды, на іншых кірунках сітуацыя выглядае спакайней. На літоўскай мяжы апоўдні зафіксаваныя 280 легкавых і 800 грузавых аўтамабіляў, пры гэтым аўтобусных чэргаў не назіралася. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.