BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пункце пропуску «Брэст» два тыдні будзе ісці рамонт

30 чэрвеня ў пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы пачнуцца планавыя работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця. Яны працягнуцца да 14 ліпеня, паведамляе мытня. У сувязі з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці руху.

Праз «Брэст» ездзяць аўтобусы і аўто. Гэта адзіны дзейны пасажырскі пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Тым часам агульны час праходжання мяжы, ад пачатку рэгістрацыі аўтамабіля ў электроннай чарзе да выезду за шлагбаум на польскім памежным пункце, зараз складае больш за чацвёра сутак. З польскага боку ў Беларусь таксама ў сярэднім час праходжання складае 26–28 гадзін.