BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У рэйтынгу пашпартоў свету  Беларусь заняла 66 месца

Сінгапур, Паўднёвая Карэя і Японія ачолілі рэйтынг прэстыжнасці нацыянальных пашпартоў, які складае Henley & Partners на падставе аналізу бязвізавых магчымасцяў для вандровак.

Рэйтынг базуецца на дадзеных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і разьмяркоўвае пашпарты ў адпаведнасці з колькасцю дзяржаваў, у якія іх уладальнікі могуць прыехаць бяз візы ці без папярэдняй падачы дакументаў на яе.

Уладальнікі пашпарту Сінгапура могуць бяз віз наведаць 193 краіны, Паўднёвай Карэі — 190, Японіі — 189. Беларусь сёлета заняла 66 месца — з беларускім пашпартам бяз віз можна наведаць 80 краін. Усе суседзі Беларусі месцяцца ў рэйтынгу пашпартоў значна вышэй: Польшча — на 7 (185 краін), Латвія — на 10-ым (182 краіны), Літва — на 11-м радку (181 краіна), Украіна — на 13 месцы (144 краіны), Расея — на 50 месцы (114).