BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У студзені-верасні 2023 года грамадзяне Беларусі здзейснілі 191 тыс. паездак у Расею

У студзені-верасні 2023 года грамадзяне Беларусі здзейснілі 191 тыс. паездак у Расею, што на 89% больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Пра гэта сказаў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расеі Дзмітрый Вольвач, паведамляе прэс-служба ведамства.

“За тры кварталы 2023 года ўязны турпаток беларускіх грамадзян у Расею перасягнуў не толькі паказчык 2022 года, але і паказаў максімальнае значэнне за апошняе дзесяцігоддзе”, — заявіў расейскі чыноўнік.

Акрамя таго, у спісе расейскіх гастарбайтараў па краінах прыбыцця грамадзяне Беларусі займалі 4-е месца.

У той жа час МУС Беларусі паведамляла, што за першае паўгоддзе 2023 года па афіцыйных каналах у Расеі працаўладкавалася толькі 2 460 беларусаў.