У Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах у лістападзе адбылося адкрыццё новай экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчай спадчыне выбітнага дырыжора, педагога і грамадскага дзеяча Яўгена Еўца. Адначасова на доме, у якім жылі Пелагея і Ян Еўцы — бацькі музыкі, была адкрытая памятная дошка. Падзея стала часткай шырокай праграмы мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй кнігі Дарафея Фіёніка «Eugeniusz Jewiec. Czas i ludzie».

Кажа аўтар кнігі:
– 120 гадоў з дня нараджэння Яўгена Еўца, якраз 1 лістапада 1905 года прыйшоў на свет у Дубінах. Працаваў больш для расейскай эміграцыі ў Марока, у Парыжы і пісаў усюды ў анкетах: беларус, родная мова – беларуская. Але ведаў, што і для расейскай эміграцыі ў Францыі патрэбны, таму ўнёс вялікі ўклад для развіцця славянскай культуры на Захадзе.
Наведвальнікі музея Малой Айчыны ў Студзіводах могуць наведаць выставу «Час музыкі Яўгена і Аркадзя Еўцоў», паслухаць архіўныя грамзапісы хору пад кіраўніцтвам Еўца, а таксама пазнаёміцца з унікальнымі дакументамі і матэрыяламі з сямейных архіваў. Там жа можна набыць новую кнігу Дарафея Фіёніка, прысвечаную асобе Яўгена Еўца і колу людзей вакол яго.
Цалкам матэрыял:
























Беларускае Радыё Рацыя






