BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тайландзе рэзка вырасла колькасць турыстаў з Беларусі

Тайланд становіцца ўсё больш папулярным у турыстаў з краін СНД. У абсалютных лічбах безумоўнымі лідарамі тут з’яўляюцца расейцы, аднак колькасць беларусаў, якія выбіраюць адпачынак у гэтай азіяцкай краіне, з пачатку года павялічылася адразу ў некалькі разоў, піша Myfin.by.

Фота: Shutterstock

Так, на адпачынак у Тайланд за першыя чатыры месяцы года адправілася 16 125 грамадзян Беларусі – гэта адразу амаль на 152% больш, чым было годам раней.

Нагадаем, раней стала вядома, што з 1 траўня замежным грамадзянам перад уездам у Тайланд неабходна запаўняць адмысловую лічбавую карту прыбыцця.