У рэйтынг World’s 100 Best Coffee Shop трапілі тры менскія кавярні. Гэта “Место” на праспекце Незалежнасці, “Зерно” (у гэтай сетцы тры кавярні ў Менску: на праспекце Незалежнасці, вуліцы Казлова і вуліцы Інтэрнацыянальнай), а таксама Kitchen Coffee Roasters на вуліцы Кастрычніцкай.

Даны рэйтынг новы і створаны экспертамі і энтузіястамі. У ім улічваюцца атмасфера ва ўстанове, узровень сэрвісу і падрыхтоўкі барысты і, вядома, якасць напояў.
Галасаванне праводзіцца асобна спажыўцамі і прафесійнымі экспертамі. У выніковым рэйтынгу публічныя галасы складуць 30%, а меркаванне экспертаў — 70%. У групе спецыялістаў – барысты, смажальнікі кававых зерняў і аўтарытэтныя знаўцы.