Ён пачне працаваць з 2 ліпеня. Пра гэта паведамляецца на сайце аператара VFS Global.

Дакументы на атрыманне шэнгенскіх і польскіх нацыянальных віз будуць прымаць па адрасу: вуліца Янкі Купалы, 2/1.
“Візавы цэнтр у Віцебску знаходзіцца пад консульскай юрысдыкцыяй Менска і прымае заяўнікаў, зарэгістраваных як жыхары Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей”, — паведамілі ў VFS Global.
Беларускае Радыё Рацыя