BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні паставяць помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

У дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года з’явіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і яго жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.

Фота: з сайта delfi.lt

Бібліятэка і Літоўскі саюз мастакоў у снежні абвясцілі конкурс на стварэнне помніка, прыём прапаноў будзе доўжыцца да 9-га красавіка. Адзначаецца, што будынак бібліятэкі месціцца на тым месцы, дзе ў 16-17 стагоддзях знаходзіліся сажалкі, якія былі ва ўладанні Радзівілаў.