4 сакавіка ў Кіеве адбылася дыскусія, прысвечаная прававому статусу замежнікаў ва ўмовах вайны. Падчас сустрэчы аналітык Антон Гулідзін падкрэсліў, што дзякуючы садзейнічанню Український інститут майбутнього ўдалося арганізаваць сустрэчу грамадскасці і ўладаў для пошуку рашэнняў праблемы беларусаў ва Украіне:

– Гэта быў яскравы прыклад, што ў сценах Українськага інститута майбутнього пачалося вырашэнне пытання, якое месяцамі не вырашалася, людзей не чулі, не бачылі. Былі прамыя стасункі, і ўсе бакі могуць паўплываць на вырашэнне гэтага пытання і каб правы людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, выконваліся, як і мае быць.

Удзельнік сустрэчы, старшыня Саюза беларусаў ва Украіне Аляксей Францкевіч паведаміў, якія дакументы ўжо былі перададзены і якія наступныя крокі чакаюцца:
– У Офіс амбудсмена, Міністэрства замежных спраў, народным дэпутатам, юрыстам мы аддалі законапраект, які мы распрацавалі, юрыст нашай арганізацыі, каб з’явіліся юрыдычныя законныя падставы і легалізацыі, і каб людзі маглі падарожнічаць, і каб яны тут маглі вырашаць свае пытанні.
Паводле прыблізных падлікаў, каля 11 000 беларусаў, якія маюць пасведчанні на жыхарства (ПНЖ) ва Украіне, апынуліся пад пагрозай дэпартацыі. Згодна з пастановай Кабінета міністраў Украіны № 141, яны павінны легалізавацца або працягнуць дакументы да 6 мая. Аднак для многіх гэта немагчыма: значная частка дыяспары мае пратэрмінаваныя пашпарты, а абмяняць іх можна толькі ў Беларусі, дзе гэтым людзям пагражае палітычны пераслед.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Аляксея Францкевіча






