BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінцы і беларусы трапляюць на допыты на выездзе з Грузіі

Цягам апошняга месяцу змяніліся правілы знаходжання ў Грузіі ўкраінскіх грамадзян. Цяпер украінцы могуць знаходзіцца ў Грузіі толькі год замест трох год, якія былі раней.

Ці змянілася стаўленне да ўкраінцаў у Грузіі распавядае прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Сквярыненка:

– Стаўленне з боку грамадства не змянілася. Насамрэч гэты заканадаўчы акт не мае такога вялікага ўплыву на жыццё ўкраінцаў, бо цяпер нам проста трэба рабіць перазаезд штогод, як, дарэчы, і было падчас уварвання.

Па словах актывіста, апошнім часам колькасць допытаў на мяжы пры праходзе так званага «візерана» для беларусаў і ўкраінцаў павялічылася ў разы:

–  Такіх пэўных падстаў, каб адмовіць на мяжы, бо калі ты маеш тут тэрмін прабывання тры гады, то ты можаш проста не пераходзіць мяжу, табе гэта не патрэбна. Зараз такія выпадкі трапляюцца час ад часу, напрыклад з беларусамі, бо ні бязвізавы рэжым, ні нават наяўнасць візы не дае насамрэч гарантыі, што памежнік мае абавязак цябе ўпусціць.

У грузінскай Аджарыі зараз больш за тры тысячы беларусаў, якія пакінулі Радзіму пасля падзеяў 2020 года, а таксама тут знаходзіцца каля 7 тысяч украінцаў, што апынуліся тут пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя