BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Беларусі падвышаюць кошт праезду па платных дарогах

Пастановай Мінтранса № 75 ад 6 верасня 2024 г. павышаны тарыфы на платныя дарогі.

Згодна з дакументам, дазвол на карыстанне аўтадарогамі на 15 дзён падаражэў да €20 (+ €2), на 30 дзён – да €31 еўра (+€3), на год – да €107 (+€11).

Тарыф на праезд транспартных сродкаў з дазволенай поўнай масай больш за 3,5 тоны складзе: пры наяўнасці 2 восяў – 11,4 еўрацэнта за км, пры наяўнасці 3 восяў – 14,2 еўрацэнта за км, калі 4 і больш восяў – 17,1 еўрацэнта за км.

Тарыфы падвышаюцца і ў выпадку неаплаты праезду. Аднаразовы тарыф для транспартных сродкаў масай да 3,5 тоны складзе €14. Для транспартных сродкаў дазволенай масай больш за 3,5 тоны – €18 еўра ў выпадку няпоўнай аплаты і €36 у выпадку нявыплаты.

Пастанова ўступае ў сілу з 20 верасня 2024 г.