Плануецца, што для праезду праз наземныя кантрольна-прапускныя пункты з Беларуссю і Расеяй транспартныя сродкі павінны будуць загадзя запісвацца ў электронную чаргу. Гэтая рэгістрацыя стане платнай, паведамляе прэс-служба ўрада.

Як паведамляе Міністэрства камунікацый Латвіі, мэта такіх зменаў — удасканаленне кантролю і арганізацыі руху на мяжы, скарачэнне чэргаў і павышэнне бяспекі. Новая сістэма будзе аўтаматычна збіраць інфармацыю пра транспарт, кіроўцаў, пасажыраў і груз.
Пакуль што закон яшчэ не ўступіў у сілу — яго мусіць зацвердзіць Сейм Латвіі.






