У бліжэйшую суботу ў Тыкоціне пройдзе найбуйнейшая зімовая гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы – штурм замка, прысвечаны 600-годдзю атрымання гарадскіх правоў і падзеям Шведскага патопу 1657 года.

Асаблівую ўвагу прыцягвае той факт, што сярод удзельнікаў будзе не менш як 15 беларусаў.
Кажа прэзідэнт Таварыста Камтуповай Харугвы імя Стэфана Чарнецкага Томаш Пац:
– Ёсць у нас і беларусы, трох маем у групе. Будуць і іншыя. У іншых групах ёсць беларусы. З усёй Польшчы прыязджаюць да нас. Раней запрашалі і групы з Беларусі, заўжды прыязджалі. Але вядома, якая сёння там сітуацыя. Але з тых, хто сёння на тэрыторыі Польшчы, то больш дзясятка хлопцаў беларусаў тут у нас будзе.

Бурмістр Тыкоціна Марыюш Дудзінскі падкрэсліў асаблівае значэнне гэтай падзеі для горада:
– Мае вялікае значэнне. Гэта адзіная ў такім родзе імпрэза. Не толькі ў Падляшскім ваяводстве, але ў гэтую пару года, наколькі арыентуюся, то і ў цэлым у краіне. Ды і нават у Еўропе не шмат такіх рэканструкцый. Сёлета будзе ў два разы больш рэканструктараў, у два разы больш выдаткавалі сродкаў на порах і на іншыя збройныя эфекты.
Наведвальнікі мерыпрыемстаў у Тыкоціне змогуць сустрэцца з рэканструктарамі, а таксама ўбачыць экспазіцыю сцягоў і зброі. 240 рэканструктараў нагадаюць удзельнікам пра тое, як Тыкоцінскі замак, які знаходзіўся ў руках дружалюбных шведам Радзівілаў, быў абложаны і захоплены войскамі гетмана Сапегі.
Падрабязная праграма тут:
Szturm Zamku w Tykocinie anno Domini 2025 – Port Kultury Tykocin
Цалкам матэрыял:
































Беларускае Радыё Рацыя





