Кіраўнік фонду Bysol Андрэй Стрыжак паведаміў пра ўзмацненне праверак і кантролю беларусаў, якія перасякаюць мяжу на выезд з краіны.

Выданне «Люстэрка» даведалася падрабязнасці. Сілавікі цікавяцца тэлефонамі, глядзяць ноўтбукі. Верагодна, гэта можа тычыцца і іншай падобнай тэхнікі, якую вязе з сабой чалавек, які перасякае мяжу. Падчас гутаркі могуць распытваць, якая ў вас віза, як атрымлівалі і хто дапамагаў. Стрыжак адзначае, што ў цэлым практыка — такая ж, якая ўжо даўно ўжываецца на ўездзе ў Беларусь.