Фота: Мінлясгас
Абмежаванне або забарона на наведванне лясоў дзейнічаюць у 63 з 118 раёнаў Беларусі, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 13 раёнах цалкам забаронена наведваць лес: у Берасцейскай вобласці — у Кобрынскім, Жабінкаўскім, Берасцейскім, Пружанскім, Іванаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пінскім; у Гарадзенскай — у Воранаўскім, Лідскім, Шчучынскім і Мастоўскім; у Менскай — у Стаўбцоўскім.
Абмежаванні дзейнічаюць у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Столінскім раёнах Берасцейкай вобласці; Докшыцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці; Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці; Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім раёнах Гарадзенскай вобласці; Бярэзінскім, Барысаўскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Любанскім, Менскім, Мядзельскім, Смалявіцкім і Салігорскім раёнах Менскай вобласці; Магілёўскім раёне.
Увядзенне адпаведных абмежаванняў — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень) дазваляецца наведванне лясоў, але не на аўтатранспарце і без развядзення вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) лес наведваць нельга.
Паводле аператыўных звестак МНС, раніцай 12 траўня быў ліквідаваны лясны пажар на плошчы 0,01 га і 3 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 0,062 га.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, на поўдні краіны 12 траўня паветра прагрэецца да 16 градусаў цяпла.
Крыніца: pozirk.online