Зіма ў самым разгары, а паводка ўжо пачынаецца. Белгідрамет даў папярэджанне для Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Па прагнозах сіноптыкаў, у ваколіцах вёскі Першая Слабодка вада ў рацэ Пціч хутка перавысіць небяспечна высокую адзнаку і затопіць прыбярэжныя тэрыторыі.
Ровень вады ў рэках на Гомельшчыне расце з канца мінулага года: напярэдадні святаў у Сожы вада паднялася да адзнакі тры метры.
Беларускае Радыё Рацыя