BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Валерыя Чарнаморцава: Запрашаю ў вандроўкі па Вільні

Беларусаў, што прыязджаюць ў літоўскую сталіцу Вільню, запрашаюць наведаць беларускія мясціны гэтага гораду.

І пра іх ім распавядзе экскурсаводка, даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава:

-Да апошняга моманту я называла гэта не экскурсіямі, а шпацырамі. Таму што пакуль не было пасведчання экскурсійнага. Але літаральна пару тыдняў таму закончыла нарэшце з вялікімі складанасцямі курсы экскурсаводаў, і спадзяюся ў хуткім часе атрымаць экскурсійнае пасведчанне. Я арыентуюся, канешне, найперш на беларусаў.

Па словах Валерыі, у Вільні яна ладзіць не толькі экскурсіі, але і запрашае да ўдзелу ў тэматычных квэстах:

-Ёсць, канешне, класічная беларуская Вільня, пачынаючы з Вострай Брамы і Базыльянскіх муроў. Базыльянскія муры – гэта сэрца беларускай Вільні, для нас вельмі важна падкрэсліваць сем вякоў беларускай гісторыі. Але мы яшчэ ладзім квэсты па Вільні. І гэта тэматыка, напрыклад, 1863.

Каб запісацца на экскурсію, дастаткова знайсці Валерыю ў сацыяльных сетках і забраніраваць дату правядзення імправізаванай вандроўкі па літоўскай сталіцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя