Віленскі “Партал” пераехаў з чыгуначнай плошчы на Ратушную.

Гэтая інтэрактыўная скульптура злучае гарады ў рэжыме рэальнага часу.

Праект “Партал” з’явіўся ў 2021 годзе як ініцыятыва ў сферы мастацтва і тэхналогій і аб’яднаў два гістарычна блізкія гарады – Вільню і Люблін. З часам гэтая задума ператварылася ў міжнародную сетку, якая злучае гарады. Адзін з першых этапаў гэтага праекта быў рэалізаваны пры падтрымцы праграмы “Творчая Вільня” Віленскага гарадскога самакіравання. Гэтая праграма падтрымлівае крэатыўныя рашэнні ў грамадскіх прасторах – ад скульптур і інсталяцый да архітэктурных ідэй. За пяць гадоў дзякуючы ёй было рэалізавана амаль 50 праектаў, якія мяняюць і ўзбагачаюць аблічча горада.
З мінулага года “Партал” звязаў Вільню яшчэ з Дублінам і Нью-Ёркам. Від карцінкі мяняецца кожныя 210 секунд.

На сёння скульптуры “Партала” актыўна працуюць у Вільні, Любліне, Дубліне і Філадэльфіі. Бліжэйшым часам сетка Portals Organization будзе пашырана за кошт новых гарадоў, плануецца падключэнне да бразільскага горада Піаўі, вядзецца актыўная праца і па рэалізацыі праекта ва Украіне.





Беларускае Радыё Рацыя