Візавы цэнтр Італіі ў Менску аднавіў запіс у жывую чаргу пры падачы на шэнген.

Да 7 студзеня гэтага года можна было запісацца ў сшытак. Як піша Onliner.by у народзе гэты стышак яшчэ празвалі «сшытак Алега» па імені адміністратара, які займаўся гэтай працэдура.
Саму працэдуру запісу па жывой чарзе ўвялі 2,5 года таму. Усё для таго, каб перашкодзіць працы пасярэднікаў, якія разбіраюць вольныя слоты і перапрадаюць іх патэнцыйным вандроўнікам. Дзейнічала такая магчымасьць не пастаянна, перыядычна запіс спынялі з-за і так вялізнага спісу жадаючых атрымаць візу. Кожнае аднаўленне было падставай для збору велізарнай чаргі ў раёне Нямігі.
Сёння, нягледзячы на аб’яву, ажыятажу не назіралася. Бо цяпер заяўку на нумар у лісце чакання трэба падаваць анлайн.






