У Менску спыняе сваю працу візавы цэнтр Вялікабрытаніі, паведамілі на сайце брытанскага дыппрадстаўніцтва.

“Візавы цэнтр TLScontact у Менску спыніць сваю працу 1 студзеня 2025 года, і ўсе працэдуры апрацоўкі заявак на візу ў Вялікабрытанію будуць перададзены ў VFS Global”, – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў візавым цэнтры звярнулі ўвагу на тое, што некаторыя консульскія паслугі перастануць аказваць яшчэ да 1 студзеня. Напрыклад, калі запіс на прыём прызначаны да 4 снежня 2024-га, то ніякіх зменаў для кліента не будзе, бо рашэнне па візе, якое займае каля трох тыдняў, паспее прыйсці. А калі рашэнне не будзе прынятае да закрыцця цэнтра, то дакументы перададуць у іншы візавы цэнтр – VFS Global.