Візавыя цэнтры Польшчы з сённяшняга дня спынілі прыём заяў праз кур’ера. Аб гэтым паведамляецца на сайце VFS Global.

«З 1 верасня 2024 года прыём візавых заяў з дапамогай кур’ерскай падачы дакументаў спынены. Усім заяўнікам, за выключэннем непаўналетніх дзяцей, неабходна ажыццяўляць падачу візавых заяваў у Візавых цэнтрах Польшчы асабіста», – гаворыцца ў паведамленні.






