BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі асобную рэгістрацыю для школьнікаў і студэнтаў

Візавыя цэнтры Польшчы ў трох гарадах Беларусі дадалі ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў новую катэгорыю. Гаворка ідзе пра школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы.

Фота: toursoyuz.by

Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце VFS Global. «У сістэму рэгістрацыі візавых цэнтраў Менска, Гомеля і Магілёва дададзена асобная падкатэгорыя для рэгістрацыі заяўнікаў на падачу дакументаў на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Рэспублікі Польшча (вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ)», – гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што ў выпадку падачы на дадзеную катэгорыю віз непаўнагадовых асоб (да 18 гадоў) адзін з бацькоў (ці законных апекуноў) можа падаць дакументы сумесна з дзіцём на атрыманне візы для суправаджэння без папярэдняй рэгістрацыі. Раней у польскіх візавых цэнтрах з’явілася асобная рэгістрацыя для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў.

Беларускае Радыё Рацыя