BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікая чарга на выездзе з Беларусі ў Польшчу

Вялікая чарга аўтамабіляў і аўтобусаў стаіць на выездзе з Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст – Цярэспаль».

Дзяржаўны памежны камітэт на сваім сайце падае наступныя звесткі па стане на 8 гадзін раніцы: у электроннай чарзе на выезд з Беларусі зарэгістраваныя 1 тысяча 700 легкавых аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.

Пры гэтым у напрамку Літвы ў «Беняконях» і «Каменным Логу» стаяць па 70 легкавых аўтамабіляў, а чаргі аўтобусаў няма.