BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікі металічны зубр з’явіўся ў Пружанах

Металічная выява магутнага зубра — сімвала Белавежскай пушчы і Берасцейшчыны — з‘явілася на ўездзе ў Пружаны. Зубра зрабіў майстар з аграгарадка Лінова Аляксандр Кійко.

Устанавілі 2,6-метровага зубра ў сувязі са спартыўна-культурным фестывалем «Вытокі», які пройдзе з 6 па 8 чэрвеня ў Пружанах.

Свята адбудзецца ў Пружанах ужо 20-ы раз. У гэтым годзе яно пройдзе толькі ў адным горадзе — у новым пашыраным фармаце і стане яшчэ больш яркім, насычаным і цікавым. У гасцей фестывалю будзе больш часу для знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай горада з 590-гадовай гісторыяй, народнымі промысламі, роднымі брэндамі і вядомымі людзьмі гэтага цікавага кутка Берасцейшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя