BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялізныя чэргі на мяжы Беларусі з Еўразвязам

У пункце пропуску “Брэст” гэтым ранкам чакаюць на выезд з Беларусі болей за 1700 легкавікоў.

На мяжы з Літвой стаяць па сотні легкавых машын у Каменным Логу і Беняконях. Чэргі можна патлумачыць травеньскімі выходнымі і абмежаванай колькасцю дзейных пунктаў пропуску, якая звязана з рэакцыяй сумежных краінаў ЕЗ на недружалюбныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі.

Як вынікае з паведамленняў прадпрыемства “Менсктранс“, у сувязі з чэргамі на беларуска-польскай мяжы затрымка зваротнага адпраўлення аўтобусаў дасягае сутак. Менш выбіваліся з графіка аўтобусы кірункам у Літву.

Беларуска Радыё Рацыя