На Падляшшы мастацкія галерэі бываюць не толькі ў адміністрацыйных цэнтрах, але нават і ў вёсках. Бадай самая вядомая знаходзіцца ў Белавежскай гміне ў вёсцы Пагажэльцы непадалёку ад беларускай мяжы.

Прыватная галерэя называецца «Крэсы» і размешчана ў адмыслова пабудаваным для гэтых мэтаў будынку. Гэтымі днямі галерэю наведала чарговая турыстычная група, экскурсію для яе правёў сам гаспадар Ян Савіцкі:
– Арганізавалі мы ўжо восем пленэраў. Нашая галерэя «запакаваная» карцінамі. І, як кажуць адмыслоўцы, што не кепскімі. Мастацтва павінна быць добрым, не важна, хто яго стварае. Павінна быць добрым. У мастака цяга да мастацтва павінна быць у крыві, ён не можа жыць без гэтага… Мой бацька быў кіраўніком школы ў Беларусі ў Лунінцы.
Побач з галерэяй пабудаваны яшчэ адзін будынак для пражывання турыстаў. Штогод сюды прыязджаюць мастакі з усёй Польшчы на пленэры. Вось і сёлета ў лютым галерэя «Крэсы» правяла мастацкі пленэр. Разам з польскімі ў ім узялі ўдзел чатыры беларускія мастакі.








Беларускае Радыё Рацыя