«Зялёны тэлефон» правёў вэбінар, прысвечаны экалагічнаму і бяспечнаму адпачынку ўлетку. У сувязі з засухай і частымі ляснымі пажарамі ў Беларусі і Польшчы, удзельнікам асабліва нагадавалі пра важнасць выканання правілаў бяспекі падчас знаходжання на прыродзе.

Кажа аператар Зялёнага Тэлефона Ягор:
– Як распальваць вогнішча бяспечна? Трэба расчысціць пляцоўку дыяметрам 1-1.5 метра, прыбраць усю сухую траву, лісце, галлё, абкласці гэта месца камянямі, назапасіць вады. Будзе лепш, калі вы проста прывезяце дровы з сабой. Затушыць гэтае вогнішча вадой ці пяском, але важна дачакацца, каб тленне вогнішча скончылася.
Удзельнікі абмеркавалі таксама іншыя спосабы зрабіць лета больш экалагічным — ад скарачэння выкарыстання аднаразовых пластыкавых вырабаў да ўдзелу ў мясцовых ініцыятывах па прыборцы прыродных тэрыторый.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота alp.com.ua






