BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Восьмы фэст святла ў Вільні

У сталіцы Літвы прайшоў чарговы фестываль святла, які доўжыўся тры дні, з 23 па 25 студзеня. Ён восьмы год ужо ладзіцца падчас адзначэння дня Вільні. Сёлета літоўская сталіца 25 студзеня адзначыла 703-ю гадавіну.

У старым горадзе Вільні было размешчана 25 светлавых інсталяцый, з-за гэтай падзеі там нават быў перакрыты рух транспарту.

Паводле мэра літоўскай сталіцы мэра Вільні Валдаса Бенкунскаса, сёлета дыялог святла, музыкі і архітэктуры, які стаў выключнай зімовай традыцыяй, ствараўся мастакамі з дзесяці краін.

Віленскі фестываль святла віленчукі і госці горада наведвалі цэлымі сем’ямі, таксама ён быў прыязны і да жывёл, толькі дзве з 25-ці лакацый былі закрытыя для наведвальнікаў з жывёламі – касцёл Святой Кацярыны і музей-палац Радзівілаў.

Фестываль святла сапраўды з’яўляецца яскравай, захапляльнай і запамінальнай часткай святкавання Дня горада.

YouTube player
YouTube player
YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя