BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выезду ў Польшчу чакаюць амаль 4 000 грузавікоў і легкавых аўтамабіляў

Як паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, сёння на 8-ю гадзіну раніцы па беларускім часе, выезду ў Польшчу чакалі 2950 легкавых аўтамабіляў і 850 грузавікоў.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» сёння стаяць 190 фур.

Пасля прылёту з Беларусі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. У выніку з’явіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выездзе з Беларусі ў Польшчу.

Як раней паведамляў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, у сувязі з закрыццём літоўскімі ўладамі мяжы, у шэсць разоў вырасла чарга легкавых транспартных сродкаў на выездзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасце».

Беларускае Радыё Рацыя