BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вылет з Дубая ў Менск зноў адкладаецца

Вылет рэйса B2718 Дубай – Менск адкладаецца. Як паведамілі ў “Белавія”, пасажыры размешчаны ў гасцініцах, прадстаўнікі авіякампаніі падтрымліваюць з імі сувязь.

Самалёт павінен быў выляцець 28 лютага, затым вылет быў перанесены на 08:00 1 сакавіка, аднак з-за абмежаванняў на палёты ў паветранай прасторы ААЭ борт па-ранейшаму застаецца ў ААЭ.