З 1 чэрвеня сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра, паведамляе vfs.global.
У такую ж суму абыйдзецца і паўторны разгляд заявы на візу. Сам консульскі збор не мяняецца, ён складае 35 еўра. Цяпер прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы каштуе 80 еўра.
Таксама сайт паведаміў, што з 6 па 11 чэрвеня візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Гомелі і Магілёве не будуць прымаць заявы пра атрыманне шэнгенскіх віз.