BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 1 студзеня для ўезду ў Латвію трэба дэклараваць транспартныя сродкі

З 1 студзеня для ўезду ў Латвію трэба дэклараваць транспартныя сродкі, зарэгістраваныя за межамі краіны, папярэджвае Генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе. Выключэнне складаюць краіны Еўразвяза і Швейцарыя.

Дэклараванне ажыццяўляецца праз партал электронных паслуг Дырэкцыі бяспекі дарожнага руху Латвіі – e.csdd.lv.

Патрабаванне не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, якія:

– належаць або знаходзяцца ў валоданні асобы, якая карыстаецца імунітэтамі і прывілеямі ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права, абавязковымі для Латвіі;
– належаць або знаходзяцца ў валоданні асобы, якая адпраўляецца ў кароткатэрміновую паездку, уключаючы транзіт, для выканання афіцыйных функцый або для аказання тэхнічнай падтрымкі латвійскаму або замежнаму дыпламатычнаму або консульскаму прадстаўніцтву або міжнароднай арганізацыі.

За выкарыстанне на тэрыторыі Латвіі незадэклараванага транспартнага сродку вадзіцеля могуць аштрафаваць на суму ад 55 да 140 еўра.