BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 1 верасня, уязджаючы ў Латвію, трэба запаўняць анкету

Замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней за 48 гадзін да перасячэння мяжы. Калі анкеты не будзе — можа чакаць штраф да 2000 еўра і дэпартацыя. Гэта датычыцца ўсяго, у тым ліку транзіту ў аэрапорце Рыгі.

Рыга. Фота: travelblog.lv

З 1 верасня ў Латвіі ўступае ў сілу новая працэдура перасячэння мяжы для грамадзян шэрагу трэціх краін, у тым ліку і беларусаў.

Цяпер для ўезду трэба загадзя падаць інфармацыю пра сябе і чакаць пацверджання (або адмовы). Асноваю механізму з’яўляюцца папраўкі да Закону аб імміграцыі, прынятыя Сеймам 3 красавіка, а тэхнічную рэалізацыю ўскладзена на сайт eta.gov.lv.

Міністэрства ўнутраных спраў удакладніла, што замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

У анкеце трэба ўказаць мэту і тэрмін паездкі, маршрут, месца меркаванага знаходжання, кантактныя даныя, а таксама звесткі аб службе ў дзяржаўных структурах або ўдзеле ў выбарах (то-бок дэпутацтва). 

Папраўкі распаўсюджваюцца на грамадзян трэціх краін, у якіх няма латвійскай візы або віду на жыхарства, і якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕЗ, краін NATO, Швейцарыі або Бразіліі. Такім чынам, пад новыя патрабаванні трапляюць, напрыклад, грамадзяне Беларусі і Украіны.