BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З багажніка — у гісторыю: «малюх», што вырасціў пакаленне пратэсту

Сёння нас здзіўляюць трохдзённыя чэргі на беларуска-польскай мяжы. Але калі вярнуцца на трыццаць гадоў назад — у пачатак 90-х — тыдзень-два чакання на мяжы нікога не здзіўлялі.

Тады гэта было звычайнай справай. Людзі стаялі, каб вывезці з Беларусі тое, што карысталася попытам, і вярнуцца з тым, чаго ў Беларусі не хапала. Гэта была імправізаваная эканоміка пераходнага часу, і для многіх — першыя крокі ў бок прадпрымальніцтва.

І вось цяпер у інсталяцыі Volodymyr Kuznetsov — Pomnik lat 90-tych мы бачым не толькі Fiat 126p, сімвал таго перыяду, але і тэлевізар на яго даху, дзе ідзе мантаж з архіўных кадраў пратэстаў: ад 80-х у камуністычных краінах (Польшча, Літва, Украіна) да сучасных вулічных выступаў у Беларусі. І тут адбываецца нешта вельмі важнае.

Бо дзеці тых, хто стаяў у чэргах на мяжы, сёння — спачатку на вуліцах гарадоў, патрабавалі перамен, і працягваюць патрабаваць – у выгнанні і на вайне. І тая ж мелодыя — Перемен! Віктара Цоя — гучыць цяпер як агульны рытм двух пакаленняў.

Гэта ўжо не проста арт-аб’ект. Гэта помнік бацькам дзяцей, што сёння патрабуюць свабоды. Помнік канца аднаго свету і пачатку новага. І таму гэты экспанат мае асаблівую сілу. І важна не ўпусціць шанец: застаўся ўсяго адзін тыдзень, каб убачыць яго на ўласныя вочы ў галерэі Alfa. 

Беларускае Радыё Рацыя