BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Беластока да Варшавы за паўтары гадзіны

З сярэдзіны снежня жыхары Беластока змогуць дабрацца да Варшавы Цэнтральнай менш чым за дзве гадзіны дзякуючы васьмі хуткасным спалучэнням. Два самыя хуткія цягнікі праедуць гэты маршрут усяго за паўтары гадзіны. Усяго па маршруце будуць курсіраваць 14 пар цягнікоў.

З 15 снежня істотна зменіцца расклад руху цягнікоў PKP Intercity. Па ўсёй краіне з’явяцца дадатковыя маршруты, а час падарожжаў па многіх кірунках скароціцца. Гэта закране і Беласток. У новым раскладзе са станцыі Беласток у суткі будзе адпраўляцца 57 пасажырскіх цягнікоў: 18 далёкага кірунку Intercity і 39 рэгіянальных.

Гэтая змена істотна палепшыць зручнасць і хуткасць падарожжаў паміж Беластокам і іншымі гарадамі Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя